Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.
РАНІЦАЙ...
...будзе ісьці дождж. Удзень распагодзіцца і выгляне сонца. Тэмпэратура: 0 – +5.
СЁНЬНЯ Ў БЕЛАРУСІ І СЬВЕЦЕ
З 19.00 да 20.00 за прылаўкам кнігарні «логвінаЎ» у Менску будзе стаяць паэт Алесь Разанаў. Паэт распавядзе пра ўпадабаныя ім выданні, а таксама падпіша ахвочым свае кнігі, сярод якіх выдадзеныя сёлета: «І потым нанава пачаць», «Зь Веліміра Хлебнікава» (дзьвюхмоўнае, беларуска-расійскае, выданьне)», «Der Mond Denkt, Die Sonne Sinnt» (нямецкамоўнае выданьне).
У Вашынгтоне слуханьні Хэльсінскай камісіі ЗША ў справе Беларусі. У Хэльсінскую камісію ўваходзяць 9 прадстаўнікоў Сэнату, 9 прадстаўнікоў Палаты прадстаўнікоў і 3 прадстаўнікі ўраду ЗША.
Ва Ўроцлаве сустракаюцца прэзыдэнт Польшчы Браніслаў Камароўскі, прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч і прэзыдэнт Нямеччыны Крысьціян Вульф.
Вярхоўны прадстаўнік Эўразьвязу ў замежных справах і палітыцы бясьпекі Кэтрын Эштан зь візытам у Армэніі і Азэрбайджане.
У Катары сустракаюцца кіраўнікі краінаў-экспартэраў газу.
У Маскве міжнародны форум «Газ Расеі 2011».
ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ
1859 – у Атэнах у Грэцыі пачалася алімпіяда, якая адрадзіла традыцыю старажытных грэцкіх алімпійскіх гульняў.
1889 – Бразылія была абвешчаная рэспублікай.
1989 – была абвешчаная незалежнасьць Турэцкай рэспублікі Паўночнага Кіпру, якую прызнае толькі Турцыя.
У гэты дзень нарадзіліся:
1915 – Канстанцін Сіманаў, расейскі савецкі пісьменьнік.
1919 – Алесь Міцкевіч, беларускі грамадзка-культурны і рэлігійны дзяяч у ЗША.
1938 – Віктар Цітоў, беларускі этноляг і гісторык культуры.
1947 – Анатоль Ярмоленка, беларускі сьпявак, мастацкі кіраўнік гурту «Сябры», аўтар і выканаўца песьні «Слушай батьку».
1951 – Віктар Скарабагатаў, беларускі опэрны сьпявак і пэдагог.
1955 – Сяргей Войчанка, беларускі мастак і дызайнэр.
У гэты дзень памерлі:
1630 – Ёган Кеплер, нямецкі матэматык, астраном і астроляг.
1691 – нідэрляндзкі жывапісец Альбэрт Кёйп.
1787 – Крыстаф Вілібальд Глюк, нямецкі кампазытар.
1916 – Генрык Сянкевіч, польскі пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі 1905 году.
МІНУС 365:
Права на забыцьцё (у Інтэрнэце)
ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:
«Свабода – гэта права рабіць тое, чаго табе хочацца, і замінаць іншым рабіць тое, чаго ім хочацца».
Генрык Сянкевіч