Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зь 9 лістапада ўведзены продаж валюты па дакумэнце


9 лістапада ў Беларусі ўведзены продаж замежнай валюты фізычным асобам на падставе дакумэнта, які засьведчвае асобу. Увесьці ў Беларусі аўтарызаваны продаж замежнай валюты Нацбанку ў канцы жніўня даручыў кіраўнік краіны Аляксандар Лукашэнка.

"Пры продажы замежнай валюты (як наяўнай, так і безнаяўнай), плацёжных дакумэнтаў у замежнай валюце за беларускія рублі фізычным асобам, банкамі рэгіструюцца дадзеныя дакумэнта, які засьведчвае асобу. Да такіх рэквізытаў дакумэнта адносяцца: прозьвішча, уласнае імя, імя па бацьку (пры наяўнасьці); найменьне дакумэнта, яго сэрыя і нумар; ідэнтыфікацыйны (асабісты) нумар фiзычнай асобы (пры адсутнасьці нумара - дата нараджэньня)", - паведамляецца ў прэс-рэлізе ўпраўленьня інфармацыі Нацыянальнага банка Беларусі.

Да дакумэнтаў, якія сьведчаць асобу, адносяцца пашпарт грамадзяніна Беларусі, від на жыхарства, пасьведчаньне ўцекача, пашпарт грамадзяніна замежнай дзяржавы.

Пры продажы замежнай валюты за беларускія рублі, якія знаходзяцца на банкаўскім рахунку фiзычнай асобы (бягучым, дэпазытным, карт-рахунку і іншых), рэгістрацыя дадзеных дакумэнта, які сьведчыць асобу ўладальніка рахунку, праводзіцца на падставе дадзеных, якія ёсьць у банку, у якім адкрыты гэты рахунак, адзначаюць у Нацбанку.

Так, калі фізычная асоба зьвернецца ў банк для пераафармленьня дэпазыту ў беларускіх рублях на ўклад у замежнай валюце, дадзеныя дакумэнта, які засьведчвае асобу, ўжо маюцца ў банку, таму рэквізыты апэрацыі продажу
замежнай валюты будуць брацца з гэтых дадзеных. Разам з тым сама апэрацыя пераафармленьня дамовы дэпазыту будзе праводзіцца ў адпаведнасьці з парадкам вядзеньня касавых апэрацый на падставе прад'яўленага фізычнай асобай дакумэнта, які засьведчвае асобу.

Інфармацыя пра рэквізыты апэрацыі продажу замежнай валюты прадстаўляецца банкамі ў аўтаматызаваную інфармацыйную сыстэму "Разьлік" адзінай разьліковай і інфармацыйнай прасторы не пазьней банкаўскага дня, наступнага за днём адлюстраваньня апэрацыі продажу замежнай валюты ў балянсе банка.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG