Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навуковец, якому далі Нобэлеўскую прэмію, памёр тры дні таму


Ральф Стайман
Ральф Стайман
Канадыйскі навуковец Ральф Cтайман, якому сёньня была прысуджаная Нобэлеўская прэмія ў галіне мэдыцыны і фізыялёгіі, памёр 30 верасьня.

Пра гэта паведаміў унівэрсытэт, у якім працаваў Ральф Cтайман.

Стайману было 68 гадоў, два гады таму ў яго быў знойдзены рак.

Нобэлеўскі камітэт не прысуджае прэміі пасьмяротна, аднак яна можа быць прысуджаная, калі ляўрэат памёр пасьля таго, як быў вылучаны на яе атрыманьне. Так, у 1931 г. Нобэлеўская прэмія па літаратуры была прысуджана швэдзкаму паэту Эрыку Аксэлю Карфэльду, які памёр у верасьні таго ж году, і ў 1961 годзе прэмія міру -- Генэральнаму сакратару ААН Дагу Хаммаршэльду, які разьбіўся ў верасьні таго ж году ў авіякатастрофе.

Сёлета Нобэлеўская прэмія ў галіне фізіялёгіі і мэдыцыны прысуджана Брусу Бойтлеру, Ральфу Стайнману і Жулю Хофману за працы ў галіне імуналёгіі - за дасьледаваньні прыроджанага імунітэту.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG