Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС Літвы крытыкуе Мін'юст, а Мін'юст - МЗС


Міністэрства замежных спраў Літвы абяцае ў бліжэйшы час аказаць дапамогу беларускай апазыцыі. Калі б Мін'юст, які перадаў дадзеныя аб рахунках беларускіх праваабаронцаў афіцыйнаму Менску, прытрымліваўся нефармальных працэдур, цяпер не прыйшлося б прыносіць прабачэньні, таксама адзначае МЗС Літвы.

Як сказала журналістам віцэ-міністар замежных спраў Аста Скайсгіріце, ужо некалькі гадоў дзейнічаюць нефармальныя працэдуры, каб пазьбягаць падобных пастак. Аднак міністэрства юстыцыі гэтай магчымасьцю не скарысталася, перадае DELFI.

«Зь 2008 года існуе традыцыя, калі любая ўстанова, якая атрымала далікатны запыт з-за мяжы, кансультуецца з МЗС. І МЗС раіць: дзейнічайце, так ці інакш, у адным ці іншым выпадку. У гэтым выпадку, на жаль, такога запыту (зь Мін'юста) не было», - сказала віцэ-міністр.

Яна адзначыла, што ў падобных выпадках, калі просьбы аб аказаньні прававой дапамогі выклікаюць сумневы, МЗС можа папярэдзіць іншыя ўстановы аб магчымых рызыках.

«Такое ўзгадненьне часта праходзіць нефармальна. У дадзеным выпадку - не спрацавала ".

Літоўскі МЗС зьбіраецца напісаць «інструкцыю на паперы» для літоўскіх ведамстваў, якія могуць сутыкацца з падобнымі правакацыямі.

Па дадзеных, якія прадставіў МЗС, Мін'юст нефармальна кансультаваўся зь ім у 2009 годзе з нагоды дамовы зь Міністэрствам юстыцыі Беларусі. Што датычыцца пытаньняў прававой дапамогі, то тут Мін'юст наогул ніколі не прасіў у дыпляматаў парадаў.

Усё ж віцэ-міністар не бярэцца жорстка крытыкаваць калегаў іх Мін'юста.

«Мяркую, адна з прычын таго, што адбылося - гэта, то што людзі ў Літве былі добразычліва настроены», - дадала Скайсгіріце.

Яна таксама адзначыла, што МЗС неўзабаве возьмецца за аказаньне дапамогі Бяляцкаму і іншым беларускім дысідэнтам. Аднак пра інструмэнты дапамогі дыплямат распавядаць ня стала, бо у такім выпадку імі нельга будзе скарыстацца.

Міністар юстыцыі Рэмігіюс Шімашус, якога крытыкуюць за тое, што супрацоўнікі яго міністэрства далі ўладам Беларусі інфармацыю аб рахунках кіраўніка праваабарончай арганізацыі «Вясна» Алеся Бяляцкага, абвінаваціў МЗС Літвы, што той не папярэдзіў пра магчымыя рызыкі.

Міністар сказаў, што ён быў зьдзіўлены заўвагай намесьніка міністра замежных спраў Асты Скайсгіріце аб тым, што зь 2008 года існавала традыцыя, калі ведамства, атрымаўшы «адчувальны запыт з-за мяжы", зьвярталася ў МЗС за парадай.

"Я хачу зьвярнуць увагу пасьля апытаньня ўсіх людзей, якія працавалі ў той час і былі адказныя за сфэру міжнароднага супрацоўніцтва, высьветлілася, што ніхто нічога аб фармаваньні такой практыкі, нарадах ня чуў. Магчыма, і былі нейкія нарады, але Міністэрства юстыцыі не інфармавалася пра гэта і нічога пра гэта ня ведае ", - сказаў Шімашюс.

Ён выказаў шкадаваньне, што МЗС, "не інфармавала Міністэрства юстыцыі аб тым, што ёсьць зона рызыкі, зьвязаная з прадстаўленьнем прававой дапамогі і, што ў цэлым на ўсе запыты Беларусі трэба глядзець спэцыфічна".

"Тым часам спробы навязаць меркаваньне, што чыноўнік Міністэрства юстыцыі, які працуе зь некалькімі тысячамі розных (запытаў) з розных краін у год, павінен ведаць прозьвішчы беларускіх апазыцыянэраў і бачыў бы пагрозы ў кожным запыце зь Беларусі, на мой погляд, досыць неадэкватны і дэманструе не зусім дакладны погляд на тое, як павінна ажыцьцяўляцца зьнешняя палітыка ", - сказаў міністар юстыцыі.

"У тых выпадках, калі вядома, што пытаньне палітычна адчувальнае, без сумневу, павінны праводзіцца кансультацыі, але праблема некалькі іншая. І сёньня я быў вельмі зьдзіўлены камэнтаром намесьніка міністра замежных спраў, што нібыта зь 2008 года была ўведзена традыцыя неафіцыйных кансультацый і што Міністэрства юстыцыі нібыта гэтым не скарысталася ", - сказаў Шімашус.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG