Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску даражэе праезд — да 900 рублёў


З 4 жніўня за адну паездку ў грамадзкім транспарце пасажыры будуць плаціць 900 рублёў, а пры набыцьці квітка ў кіроўцы — 1000 рублёў.

Адна паездка ў аўтобусах экспрэсных маршрутаў абыдзецца максымум у 1350 рублёў, у маршрутках пры даўжыні маршруту да 10 км — 2200 рублёў, звыш 10 км — 2830 рублёў.

Месячны праязны на адзін від транспарту будзе каштаваць 35 480 рублёў, на два — 47 390 рублёў, на тры — 56 500 рублёў, на чатыры віды — 63 910 рублёў.

Апошні раз праезд у Менску даражэў чатыры месяцы таму — з 700 до 850 рублёў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG