У Беларусі ў найбліжэйшы час будзе прынята канчатковае рашэньне аб выхадзе на адзіны абменны курс беларускага рубля. Пра гэта заявіў 27 ліпеня Аляксандар Лукашэнка, прымаючы з дакладам старшыню праўленьня "Беларусбанку" Надзею Ермакову, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
"Думаю, што ў найбліжэйшы час нам трэба будзе канчаткова прыняць рашэньне, таму што інфармацыі сёньня дастаткова для таго, каб наўпрост сказаць, што мы будзем рабіць, якое рашэньне будзем прымаць", — сказаў прэзыдэнт. Ён папрасіў Надзею Ермакову выказаць свой пункт гледжаньня на пэрспэктывы ня проста стабілізацыі валютнага рынку, а выхаду на адзіны абменны курс беларускага рубля ў краіне.
Лукашэнка таксама выказаў жаданьне пачуць, як "Беларусбанк" выконвае праграму крэдытаваньня беларускіх прадпрыемстваў. "Якія тут вострыя пытаньні? Зразумела, што сытуацыя няпростая, але, тым ня менш, якая яна ў пляне фінансаваньня, крэдытаваньня вашых кліентаў, прадпрыемстваў?".
Яшчэ адным важным пытаньнем Аляксандар Лукашэнка лічыць тое, як забясьпечваецца валютай насельніцтва.
Надзея Ермакова, характарызуючы ў цэлым сытуацыю ў банкаўскай сыстэме і на фінансавым рынку, адзначыла яе стабілізацыю. Паводле яе слоў, "насельніцтва супакоілася і з 10 чэрвеня ідзе прыток укладаў у банкаўскую сыстэму". За 26 дзён ліпеня прырост укладаў у беларускіх рублях у "Беларусбанк" склаў 150 мільярдаў рублёў, у цэлым жа па краіне гэтая лічба перавышае 200 мільярдаў. Што тычыцца валютных укладаў, то іх адток у цэлым таксама спыніўся, і ўжо ў асобных банках, дзе працэнтныя стаўкі вышэйшыя, ідзе невялікі прыток.
Надзея Ермакова яшчэ раз падкрэсьліла, што ў цэлым у банкаўскай сыстэме краіны сытуацыя стабільная. Паводле яе слоў, курсы замежных валют, вызначаныя Нацбанкам, адлюстроўваюць рэальны ўзровень і ня стрымліваюцца адміністрацыйнымі мэтадамі.
"Беларусбанк" удзельнічае ў крэдытаваньні больш як 50 дзяржпраграм, асноўныя зь якіх — будаўніцтва жыльля і крэдытаваньне сельскай гаспадаркі. Паводле слоў Надзеі Ермаковай, грашовыя рэсурсы па гэтых напрамках прадстаўляюцца своечасова і ў неабходных аб'ёмах.