Радыё – гэта голас.
Пяць гадоў таму ў начным эфіры Свабоды чыталі свае новыя творы беларускія літаратары. Пяць разоў на тыдзень, сто асобаў, паўтысячы выступаў за два гады.
Цёплае дыханьне, унікальная інтанацыя, непаўторны і цяпер, на шчасьце, ужо назаўсёды захаваны цуд аўтарскага чытаньня.
Мы выпусьцілі мультымэдыйныя дыскі “Начной чытанкі” – спачатку па выніках аднаго году, потым, праз год, з усімі ўдзельнікамі разам. Дыскі захоўваюцца нават у Бібліятэцы Кангрэсу ЗША, але даўно сталі рарытэтам у Беларусі. На гэтым тыдні прапануем вам паслухаць некалькі галасоў з хору – а захочаце, дык можаце скачаць на свае плэеры ўсе.
Прамоўленае – застаецца.
Аляксандар Лукашук,
дырэктар Беларускай службы

Міхал Анемпадыстаў

Міхал Анемпадыстаў. Здымак Арцёма Канцавога.