Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея ўзнаўляе пастаўкі электраэнэргіі ў Беларусь


«Интер РАО ЕЭС» атрымала ад Беларусі другі транш аплаты паставак электраэнэргіі. Пра гэта сёньня паведаміў афіцыйны прадстаўнік расейскай карпарацыі. Ён сказаў, што зь Менску прыйшлі 600 мільёнаў расейскіх рублёў.

Такім чынам, перашкода для ўзнаўленьня паставак электрычнасьці ў Беларусь зьнікла. І з 00:00 гадзін 30 чэрвеня пастаўкі ўзновяцца.

«Интер РАО ЕЭС» ад 29 чэрвеня часова спыніла перадачу электраэнэргіі ў Беларусь, бо не атрымлівала за гэта грошы. Запазычанасьць Беларусі дасягнула 1,5 мільярда расейскіх рублёў. Пакуль Беларусь выплаціла 1,2 мільярда — двума траншамі па 600 мільёнаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG