Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чвэрць аўганскіх дэпутатаў можа пазбавіцца сваіх мандатаў


У Аўганістане прыкладна чвэрць заканадаўцаў, абраных падчас мінулагодніх парлямэнцкіх выбараў, будуць пазбаўленыя сваіх дэпутацкіх мандатаў. Такое рашэньне прыняла спэцыяльная камісія па расьсьледаваньні махінацыяў падчас галасаваньня. Камісія прызнала, што пры абраньні вялікай колькасьці парлямэнтароў меліся фальсыфікацыі.

Як паведаміў старшыня камісіі, створанай паводле ініцыятыве прэзыдэнта Аўганістану Хаміда Карзая, Сыдыкула Хакік, былі пералічаныя вынікі галасаваньня ў 33 правінцый з 34.

Большасьць дэпутатаў заявілі аб сваёй нязгодзе з рашэньнем камісіі.
Міжнародныя назіральнікі лічаць правядзеньне пераліку галасоў незаконным. Парлямэнцкія выбары ў Аўганістане адбыліся ў верасьні 2010.
XS
SM
MD
LG