Прэзыдэнт ЗША Барак Абама абнародуе ў сераду плян вываду амэрыканскіх войскаў з Аўганістану. Чакаецца, што Абама раскажа ня толькі пра падрыхтову да вяртаньня вайскоўцаў, што мае пачацца ў ліпені, але і пра шырэйшыя пэрспэктывы пераданьня аўганскім уладам адказнасьці за бясьпеку ў краіне ў 2014 годзе.
Дакладная колькасьць вайскоўцаў, якіх выведуць з Аўганістану, а таксама тэмпы працэсу пакуль што невядомыя. Апошнім часам Абама зазнае ўсё большы ціск з боку Кангрэсу і амэрыканскай грамадзкасьці, не задаволеных амэрыканскім вайсковым удзелам у Аўганістане, што расьцягнуўся блізу на 10 гадоў.