Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Яшчэ адзін нямецкі палітык згубіў дактарат за плягіят


Сыльвана Кох-Мэрын
Сыльвана Кох-Мэрын
Былую віцэ-прэзыдэнтку Эўрапарлямэнту сёньня пазбавілі доктарскай ступені за плягіят у дысэртацыі. Месяц таму ў сувязі з гэтымі абвінавачваньнямі Сыльвана Кох-Мэрын падала ў адстаўку са сваёй пасады ў Эўрапарлямэнце, а таксама з выйшла з кіраўнічай рады ў Свабоднай партыі Нямеччыны.

Паводле Ўнівэрсытэту Гайдэльбэргу, які прыняў рашэньне пазбавіць навуковай ступені Сыльвану Кох-Мэрын, у яе дысэртацыі больш чым 120 урыўкаў былі ўзятыя з больш чым 30 чужых публікацый. Сама Кох-Мэрын пакуль што не пракамэнтавала гэтую сытуацыю.

Сёлета ў сакавіку ў сувязі з аналягічнымі абвінавачваньнямі быў пазбаўлены доктарскай ступені і падаў у адстаўку тагачасны міністар абароны Нямеччыны Карл-Тэадор цу Гутэнбэрг.
XS
SM
MD
LG