Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Судан: пагадненьне аб спрэчным раёне


Прадстаўнікі Поўначы і Поўдня Судану на сустрэчы ў сталіцы Этыёпіі Адыс-Абэбе дасягнулі “прынцыповай” згоды аб дэмілітарызацыі спрэчнага раёну Аб’ей і ўводзе ў гэты раён міратворчага этыёпскага кантынгенту. Пасярэднікам на перамовах выступіў прэзыдэнт Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі Таба Мбэкі.

У памежным раёне паміж Паўднёвым і Паўночным Суданам апошнім часам не перасьціхае ўзброенае процістаяньне. 9 ліпеня чакаецца абвяшчэньне незалежнасьці Паўднёвага Судану.
XS
SM
MD
LG