Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Самалі ад выбуху загінуў міністар


Міністар унутраных справаў Самалі загінуў у выніку выбуху ў ягоным доме ў сталіцы краіны Магадышу. Абдышакур Шэйх Хасан памёр у бальніцы ад атрыманых асколкавых раненьняў.

На месцы выбуху знайшлі цела меркаванай сьмяротніцы. Паводле некаторых зьвестак, гэта пляменьніца міністра, якая апошнія тры дні жыла ў яго доме. Расьсьледаваньне здарэньня працягваецца.

Супраць самалійскага ўраду ўзброенае змаганьне вядуць зьвязаныя з “Аль-Каідаю” ісламскія экстрэмісты.
XS
SM
MD
LG