Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сілы Кадафі абстрэльваюць Місрату


Разбураная мячэць у прымесьцях Місраты
Разбураная мячэць у прымесьцях Місраты
У Лібіі пры абстрэле ўрадавымі войскамі прымесьцяў кантраляванага паўстанцамі гораду Місрата ў пятніцу забітыя 22 чалавекі.

Сілы лібійскага кіраўніка Муамара Кадафі скарысталі танкі, артылерыю і запальныя снарады для абстрэлу гораду Дафнія, за 30 кілямэтраў на захад ад Місраты.

Урадавыя войскі ўжо некалькі месяцаў трымаюць Місрату – найбольшы лібійскі порт – у аблозе. Прадукты для жыхароў Місраты і паўстанцаў паступаюць увесь гэты час з боку Міжземнага мора.
XS
SM
MD
LG