Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дыпляматы Расеі і КНР у Лібіі


Дыпляматы з Расеі і Кітаю ў Лібіі, горадзе Бенгазі, вядуць перамовы на гэтым тыдні з прадстаўнікамі лібійскіх паўстанцаў, якія супрацьстаяць рэжыму Муамара Кадафі. Абмяркоўваецца гуманітарная сытуацыя і пэрспэктывы разьвіцьця краіны. Чакаецца сустрэча спэцыяльнага пасланца расейскага прэзыдэнта ў Афрыцы Міхаіла Маргелава з кіраўніком апазыцыйнай Пераходнай рады Мустафом Абдэль Джалілем.

Расея і КНР устрымаліся пры галасаваньні ў Радзе бясьпекі ААН па рэзалюцыі, якая санкцыянуе апэрацыю НАТО ў Лібіі.
XS
SM
MD
LG