Францыя зьбіраецца ўнесьці ў раду бясьпекі ААН праект рэзалюцыі, які рэзка асуджае ўлады Сырыі за іх дзеяньні супраць апазыцыі.
Як заявіў у панядзелак францускі міністар замежных спраў Алэн Жупэ, прэзыдэнт Сырыі Башар Асад "страціў легітымнасьць", бо яго рэпрэсіі супраць палітычных апанэнтаў прывялі да гібелі соцень людзей.
Жупэ, аднак, прызнаў, што францускую рэзалюцыю можа заблякаваць у Радзе бясьпекі ААН Расея. У траўні Масква ўжо перашкодзіла аналягічнай спробе краінаў Захаду, выказаўшы пратэст супраць "замежнага ўмяшальніцтва" ў справы Сырыі.