Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апазыцыя ў Емэне патрабуе хуткай перадачы ўлады


Антыўрадавая дэманстрацыя ў Емэне
Антыўрадавая дэманстрацыя ў Емэне
У Емэне апазыцыя заклікае да хуткай перадачы ўлады і заяўляе, што не дапусьціць вяртаньня ў краіну прэзыдэнта Алі Абдалы Салеха, які знаходзіцца ў Саўдаўскай Арабіі пасьля раненьня, атрыманага ў пятніцу пасьля абстрэлу ягонай рэзыдэнцыі паўстанцамі. Учора Салеху зрабілі апэрацыю, пры якой яму выдалілі аскепак з грудной клеткі.

Сёньня ў сталіцы краіны Сане чакаецца падпісаньне перамір'я паміж сіламі, якія захавалі ляяльнасьць Салеху, і лідэрамі ўплывовага племені Хашыд, якое перайшло на бок апазыцыі.

Абавязкі кіраўніка Емэну часова ўскладзеныя на віцэ-прэзыдэнта Адб-Рабу Мансура Хадзі.
XS
SM
MD
LG