Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пікет за вызваленьне палітвязьняў


Пікет каля аддзяленьня амбасады РБ ва Ўфе
Пікет каля аддзяленьня амбасады РБ ва Ўфе
4 чэрвеня каля будынку аддзяленьня амбасады Беларусі ва Ўфе прайшоў пікет супраць крэдыту для Беларусі з антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС. Умовы атрыманьня крэдыту абмяркоўваліся ў гэты час у Кіеве на пасяджэньні ЕўрАзЭС.

У пікеце ўзялі ўдзел родныя і блізкія палітвязьня Фёдара Мірзаянава, сына грамадзяніна Расеі. Фёдар быў прысуджаны ўладамі РБ на 3 гады пазбаўленьня волі за ўдзел у акцыі пратэсту ў Менску 19 сьнежня 2010 году пасьля выбараў прэзыдэнта Беларусі.

Удзельнікі пікету патрабавалі не выдаваць крэдыту да таго часу, пакуль ня будуць вызваленыя ўсе беларускія палітвязьні, асуджаныя за ўдзел у акцыі пратэсту 19 сьнежня. У першую чаргу ўдзельнікі пікету патрабавалі вызваліць 21-гадовага Фёдара Мірзаянава, паведамляе сайт «Свабоду закладнікам Лукашэнкі!».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG