Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Папа рымскі наведвае Харватыю


Падчас візыту, які працягнецца 2 дні, Папа Бэнэдыкт XVI наведае Загрэб, сустрэнецца з прэзыдэнтам і прэм'ер-міністрам краіны.

У Харватыі амаль 90% насельніцтва каталікі. Першы візыт папы на Балканы разглядаецца як жэст падтрымкі ўступленьня Харватыі ў Эўразьвяз. Ватыкан адным з першых прызнаў незалежнасьць Харватыі ў 1991 годзе.

Пасьля нядзельнай імшы Бэнэдыкт XVI будзе маліцца каля магілы Алаізія Стэпінаца, арцыбіскупа Загрэба ў часы Другой сусьветнай вайны. У 1998 годзе падчас візыту папы Яна Паўла ІІ ў Загрэб Стэпінац быў прылічаны да ліку блажэнных. Гэтая беатыфікацыя была спрэчнай, многія сэрбы і габрэі абвінавачваюць Стэпінаца ў супрацоўніцтве з нацыстамі.
XS
SM
MD
LG