Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Нямеччыне E.coli заразіліся болей за 1700 чалавек


Бактэрыя E.coli
Бактэрыя E.coli
Прадстаўнікі службаў па ахове здароўя Нямеччыны паведамілі, што высокатаксічным штамам кішачнай бактэрыі E.coli, ад якога ўжо памерлі каля 20 эўрапейцаў, заразіліся больш за 1700 чалавек. За апошнія два дні выяўленыя каля 200 новых выпадкаў заражэньня людзей. Чвэрць усіх пацыентаў адчуваюць, апроч іншага, праблемы з ныркамі.

Урад Нямеччыны сфармаваў рабочую групу для пераадоленьня крызыснай сытуацыі.У міністэрстве аховы здароўя краіны паведамілі, што ўстанавіць крыніцу заражэньня па-ранейшаму не атрымліваецца.
XS
SM
MD
LG