Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Экс-кіраўнік кіргіскага МУС публічна папрасіў прабачэньня ў народа


Б.Шэр
Б.Шэр
Былы міністар унутраных спраў Кіргізстану Болат Шэр публічна папрасіў прабачэньня ў народа за “непрадухіленьне сутыкненьняў паміж кіргізамі і этнічнымі ўзбэкамі на поўдні краіны ў чэрвені 2010 годзе.

Выступаючы напярэдадні ў парлямэнце падчас абмеркаваньня дакладу дзяржкамісіі аб прычынах і наступствах гэтых міжэтнічных сутыкненьняў Болат Шэр заявіў, што ён цалкам прызнае, што нясе частку адказнасьці за леташнюю трагедыю, у выніку якой загінулі болей за 400 чалавек, паколькі падчас хваляваньняў займаў пасаду міністра унутраных спраў. Ён таксама абвясьціў, што адмаўляецца ад дэпутацтва і званьня генэрал-лейтэнанта, а таксама выходзіць са складу партыі "Ата-Мэкен» («Айчына»)..

Званьне “генэрал-лейтэнант” Болату Шэру было прысвоена пасьля зьвяржэньня былога прэзыдэнта Курманбека Бакіева падчас антыўрадавых пратэстаў у Бішкеку 7 красавіка летась.
XS
SM
MD
LG