Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аўстрыя: за забойства апанэнта Кадырава – пажыцьцёвае зьняволеньне


У Вене ў сераду завяршыўся суд над трыма чачэнцамі паводле абвінавачаньня ў дачыненьні да забойства Ўмара Ісраілава – апанэнта дзейнага кіраўніка Чачні Рамзана Кадырава. Тры падсудныя былі прызнаныя вінаватымі ў арганізацыі забойства і крымінальнай змове.

Суд пакараў аднаго зь іх пажыцьцёвым зьняволеньнем. Два астатнія асуджаныя на 16 і 19 гадоў турмы.

Былы целаахоўнік Рамзана Кадырава Ўмар Ісраілаў быў застрэлены ў студзені 2009 году ў цэнтры Вены. Выканаўцу праваахоўчыя органы дагэтуль не знайшлі.

Пасьля сваёй эміграцыі ў Аўстрыю ў 2006 годзе Ісраілаў падаў супраць Кадырава пазоў у Эўрапейскі суд у пытаньнях правоў чалавека, сьцьвярджаючы, што быў сьведкам катаваньняў і выкраданьняў людзей, якія праводзіліся на загад Кадырава.
XS
SM
MD
LG