Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 1 чэрвеня


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Дождж з маланкамі...


... але раніцай сонечна. Тэмпэратура да плюс 28.

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


У Менскім Палацы культуры вэтэранаў (вул. Янкі Купалы, 21) Зьміцер Вайцюшкевіч засьпявае песьні на вершы швэдзкіх паэтаў у перакладах Рагора Барадуліна, Алеся Разанава і Зьмітра Плакса. Пачатак а 19.00.

На сядзібе Таварыства Беларускай Мовы (Менск, вул. Румянцава, 13) штотыднёвая сустрэча аратарскага клюбу «Прамова». Пачатак а 18.45.

ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:


У Жэнэве 100-я сэсія Міжнароднай арганізацыі працы.

У Сафіі -- дэманстрацыя супраць будаўніцтва АЭС.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ


1901 — нарадзіўся Сяргей Пясэцкі, адзін з найбольш яскравых пісьменьнікаў беларускага паходжаньня ў XX стагодзьдзі.

1926 — нарадзілася Мэрылін Манро, амэрыканская кінаакторка, сьпявачка, поп-ідал.

1434 — памёр Ягайла, вялікі князь літоўскі, кароль Польшчы.

ЁСЬЦЬ НАГОДА:


Міжнародны дзень абароны дзяцей.

Дзень Ерусаліма.

Туніс сьвяткуе Дзень канстытуцыі.

МІНУС 365:


Я.Раманчук: "У нас ёсьць шанец на перамогу"

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


Ноч была чорнай, як сумленьне фашыста, як намеры польскага пана, як палітыка ангельскага міністра. Але няма на сьвеце сілы, якая стрымала б салдатаў непераможнай Чырвонай Арміі, што радасна і з гонарам ідуць вызваляць з буржуазнага ярма сваіх братоў – сялянаў і рабочых усяго сьвету.

Сяргей Пясэцкі
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG