У Варшаве сёньня пачынаецца двухдзённая сустрэча лідэраў краін Цэнтральнай і Паўднёва-Ўсходняй Эўропы.
Галоўнай тэмаю сустрэчы стане абмеркаваньне досьведу пабудовы дэмакратыі ў рэгіёне ў апошнія 20 гадоў і магчымасьцяў яго скарыстаньня ў іншых рэгіёнах сьвету – у прыватнасьці, на Блізкім Усходзе і ў Паўночнай Афрыцы.
Ад удзелу ў варшаўскім саміце адмовіліся прэзыдэнты Сэрбіі і Румыніі. Гэтыя дзяржавы не прызнаюць незалежнасьці Косава, прэзыдэнт якога – Атыфэтэ Ях’яга – была запрошаная на сустрэчу.
Сёньня ўвечары да працы саміту далучыцца прэзыдэнт ЗША Барак Абама – ён прылятае ў Польшчу зь візытам.