Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пакістан: 32 ахвяры выбуху ў Хангу


32 чалавекі, паводле ўдакладненых зьвестак, загінулі ў чацьвер пры выбуху на паўночным захадзе Пакістану. Звыш 50 людзей параненыя. Сьмяротнік падарваў замінаваную машыну ў горадзе Хангу – побач з адміністрацыйнымі будынкамі.

Адказнасьць за выбух узялі на сябе пакістанскія талібы, заявіўшы, што тым самым помсьцяць за сьмерць Усамы бін Лядэна. У Пакістане пасьля забойства лідэра «Аль-Каіды» здарылася ўжо некалькі маштабных тэрактаў.
XS
SM
MD
LG