Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Але Саньнікавай дазволілі спатканьне са зьняволеным сынам


Ала Саньнікава
Ала Саньнікава
Але Саньнікавай дазволілі спатканьне з сынам, экс-кандыдатам у прэзыдэнты Андрэем Саньнікавым.

23 траўня Ала Саньнікава наведала суд Партызанскага раёну Менску, які вынес прысуд яе сыну. Там ёй паведамілі, што спатканьне дазволена. Маці асуджанага палітыка пакуль ня вызначылася, калі менавіта пойдзе ў сьледчы ізалятар МУС на вуліцы Валадарскага. Яна адзначыла, што дазвол сапраўдны цягам трох дзён, паведамляе БелаПАН.

14 траўня ў судзе Партызанскага раёну Менску кандыдат у прэзыдэнты на выбарах 2010 году Андрэй Саньнікаў быў асуджаны на пяць гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG