Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адвакат Строс-Кана: "мой падабаронны будзе апраўданы"


Былы кіраўнік Міжнароднага валютнага фонду (МВФ) Дамінік Строс-Кан не прызнае сябе вінаватым у сэксуальных дамаганьнях і будзе апраўданы, заявіў ізраільскай газэце Haaretz адвакат фінансіста.

У апублікаваным сёньня інтэрвію Бэнджамін Брафман сказаў, што ўпэўнены ў зьняцьці зь яго падабароннага абвінавачаньняў у сэксуальных дамаганьнях у адносінах да 32-гадовай пакаёўкі ў нью-ёрскім гатэлі.

Са словаў адваката, Строс-Кан "трымаецца добра", нягледзячы на абставіны, у якіх ён апынуўся.

Брафман шырока вядомы тым, што быў адвакатам поп-зоркі Майкла Джэксана і рэпэра Шона Коўмза.
XS
SM
MD
LG