Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сырыя: улады абстрэльваюць гарады, дзе адбываюцца пратэсты


Пратэсты сырыйскіх курдаў
Пратэсты сырыйскіх курдаў
У Сырыі сёньня ўрадавыя войскі абстралялі прымесьце гораду Хомс – Талкалах, які знаходзіцца на мяжы зь Лібанам. Тры чалавекі загінулі, ёсьць параненыя.

Паведамляецца, што каля 12 тысяч сямей з Талкалаху перайшлі лібанскую мяжу і прыбылі ў горад Вады-Халід.

Мінулай начы акцыі з патрабаваньнем адстаўкі прэзыдэнта Сырыі Башара Асада працягваліся ў горадзе Ібта на поўдні краіны.

Напярэдадні міністар інфармацыі Сырыі Аднан Махмуд заявіў, што ўрад працуе над правядзеньнем у краіне праграмы палітычных, эканамічных і сацыяльных рэформаў.

Паводле праваабаронцаў, ад пачатку масавых выступаў у сярэдзіне сакавіка ў Сырыі загінулі ад 700 да 850 чалавек.

ЗША ў пятніцу выказалі "абурэньне" з нагоды жорсткага здушэньня пратэстаў сырыйскімі ўладамі.
XS
SM
MD
LG