Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шварцанэгер разьвёўся з жонкай


А.Шварцэнэгер
А.Шварцэнэгер
Былы губэрнатар Каліфорніі, зорка Галівуду Арнольд Шварцэнэгер разьвёўся з жонкай пасьля 25 гадоў шлюбу.

Шварцэнэгер і Марыя Шрайвэр абвясьцілі пра гэта ў панядзелак. У заяве не паведамляецца пра прычыны разводу, але гаворыцца, што былыя сужэнцы будуць і надалей разам выхоўваць сваіх чатырох дзяцей, старэйшай зь іх 21 год, малодшаму - 13

Марыя Шрайвэр - пляменьніца былога прэзыдэнта ЗША Джона Кэнэдзі. Яна была тэлевядоўцай, аднак яе звольнілася пасьля таго, як яе муж быў абраны губэрнатарам.

Пасьля нядаўняга сыходу з губэрнатарскай пасады Арнольд Шварцэнэгер заявіў, што хацеў бы вярнуцца да акторскай працы.
XS
SM
MD
LG