Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сырыйскі ўрад: зьдзейсьнены бандыцкі напад


Хомс – пахаваньне забітых пратэстоўцаў, 18 красавіка, 2011
Хомс – пахаваньне забітых пратэстоўцаў, 18 красавіка, 2011
Афіцыйнае сырыйскае агенцтва паведаміла аб нападзе "ўзброенай банды" на аўтобус зь лібанскімі рабочымі ў раёне гораду Хомс. У выніку загінулі прынамсі 10 чалавек.

Улады Сырыі неаднаразова заяўлялі, што за гібель бальшыні мірных жыхароў – удзельнікаў антыўрадавых акцыяў пратэсту – нясуць адказнасьць узброеныя ваеўнікі, якіх падтрымліваюць з-за мяжы.

Праваабаронцы выказваюць сумневы ў праўдзівасьці паведамленьня. Яны ўказваюць на тое, што менавіта ў горад Хомс улады ўвялі ў нядзелю войскі, каб здушыць акцыі пратэсту. Паведамляецца, што ў выніку вайсковай апэрацыі сёньня ўначы там загінуў 12-гадовы хлопчык. Арышты прыхільнікаў апазыцыі працягваліся ў гарадах Баніяс і Дэраа.
XS
SM
MD
LG