Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША зьбіраюцца перадаць лібійскім паўстанцам грошы рэжыму Кадафі


Гілары Клінтан выступае на прэсавай канфэрэнцыі ў Рыме 5 траўня 2011 году
Гілары Клінтан выступае на прэсавай канфэрэнцыі ў Рыме 5 траўня 2011 году
Рэжым лібійскага лідэра Муамара Кадафі асудзіў пляны ЗША разьблякаваць замарожаныя банкаўскія рахункі і перавесьці грошы лібійскім паўстанцам. У чацьвер у Рыме на сустрэчы прадстаўнікоў кантактнай групы па Лібіі дзяржаўны сакратар ЗША Гілары Клінтан заявіла, што адміністрацыя прэзыдэнта Барака Абамы пастараецца дамагчыся заканадаўчага права на разьблякаваньне замарожаных лібійскіх рахункаў для перадачы грошаў паўстанцам.

Антыўрадавыя сілы ў Лібіі кантралююць тэрыторыі на ўсходзе краіны, але адчуваюць востры недахоп фінансавых сродкаў. Паведамляецца, што ад пачатку лібійскага канфлікту ў лютым ЗША замарозілі каля 30 мільярдаў даляраў. Прадстаўнік Кадафі заявіў, што ажыцьцяўленьне намераў Вашынгтону стала б актам «пірацтва» і падарвала б глябальную фінансавую сыстэму.
XS
SM
MD
LG