Прэзыдэнт ЗША Барак Абама заявіў учора, што кіраўнік Лібіі Муамар Кадафі будзе зьяўляцца патэнцыйнай пагрозай для народу Лібіі, калі ён застанецца пры ўладзе.
Раней прадстаўнікі амэрыканскай адміністрацыі падкрэсьлівалі, што адхіленьне Кадафі ад улады не зьяўляецца адной з мэтаў вайсковай апэрацыі ў Лібіі. У той жа час яны адзначалі, што хацелі б бачыць завяршэньне яго кіраваньня.
Муамар Кадафі, у сваю чаргу, выступаючы зь невялікім зваротам да сваіх прыхільнікаў у рэзыдэнцыі ў Трыпалі заявіў, што "крыжакі пачалі новы паход супраць ісламу". Ён таксама сказаў, што працягне змагацца і ўпэўнены ў перамозе.