Апэрацыя міжнародных сілаў у Лібіі разьвіваецца пасьпяхова, –
заявіў амэрыканскі генэрал арміі Картэр Хэм, які ажыцьцяўляе
непасрэднае кіраўніцтва дзеяньнямі войскаў.
Па словах генэрала, авіяўдары прывялі да адступленьня сіл Муамара Кадафі ад горада Бенгазі і фактычнаму ўстанаўленьня над Лібіяй
зоны, свабоднай ад палётаў.
Генэрал падкрэсьліў, што мэтай апэрацыі не зьяўляецца зьнішчэньне
Кадафі або прамая падтрымка наступу паўстанцаў.
Лібійскія ўлады заяўляюць, што спынілі баявыя апэрацыі ў
рамках абвешчанага імі напярэдадні аднабаковага замірэньня.
У Радзе Бясьпекі ААН сёньня пройдуць кансультацыі за
зачыненымі дзьвярыма аб сытуацыі ў Лібіі.