Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вільня: мітынг літоўскіх прафсаюзаў


У Вільні сёньня прайшоў мітынг прафсаюзаў. Удзельнікі акцыі – каля дзьвюх тысяч чалавек – выставілі ўраду Літвы эканамічныя і сацыяльныя патрабаваньні.

Дэманстранты прайшлі па цэнтры Вільні ад парлямэнту да будынку ўраду, дзе ўручылі сваю пэтыцыю з патрабаваньнямі падвысіць мінімальную заробную плату і пэнсіі, а таксама ўвесьці прагрэсіўныя падаткі.

Мітынгоўцы з плякатамі “Падаткі з багатыроў, а не зь беднякоў”, “У эўрапейскай дзяржаве хочам эўрапейскіх заробкаў”, “Эміграцыя скончылася – пачынаецца эвакуацыя” запатрабавалі ад ураду кансэрватараў спыніць рост цэнаў у Літве і ўлічваць інтарэсы радавых грамадзянаў, а ня толькі банкаў і карпарацыяў.
XS
SM
MD
LG