У Сырыі тысячы ўдзельнікаў пахаваньня двух з чатырох загінулых напярэдадні ўдзельнікаў акцыі пратэсту заклікалі да “рэвалюцыі” ў краіне.
Сілы бясьпекі ўжылі сьлезацечны газ, каб разагнаць сабраных на пахавальнай працэсіі ў горадзе Дэра на поўдні краіны. Учора паліцыя гэтага гораду адкрыла агонь па цывільных маніфэстантах, якія патрабавалі палітычных рэформаў і заклікалі пакласьці канец карупцыі.
Агенцтва "Франс-прэс", спасылаючыся на праваабаронцаў, паведамляе, што затрыманыя падчас дэманстрацыі ў сераду дзесяць жанчын-актывістак пачалі бестэрміновую галадоўку.