Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Бахрэйне арыштаваныя лідэры апазыцыі


Разгром лягеру апазыцыі ў Манаме
Разгром лягеру апазыцыі ў Манаме
У Бахрэйне арыштаваныя шасьцёра лідэраў апазыцыі. Раней улады ліквідавалі намётавы лягер пратэстоўцаў на цэнтральнай плошчы сталіцы Бахрэйну -- Манамы. Пры гэтым загінулі два маніфэстанта і два паліцыянта.

У Манаме ўведзеная камэнданцкая гадзіна, вуліцы патрулююцца паліцыяй.

Раней кароль Бахрэйну абвясьціў у краіне надзвычайнае становішча. Для падтрыманьня парадку на просьбу ўраду ў краіну былі ўведзеныя тысяча вайскоўцаў з Саўдаўскай Арабіі.

Акцыі пратэсту шыіцкай апазыцыі ў Бахрэйне, дзе кіруе суніцкая дынастыя, працягваліся каля месяца.
XS
SM
MD
LG