Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пратэсты ў Бахрэйне


Пратэсты ў Бахрэйне, 2 сакавіка 2011
Пратэсты ў Бахрэйне, 2 сакавіка 2011
У Бахрэйне паліцэйскія не пусьцілі дэманстрантаў у фінансавы цэнтар сталіцы Манамы. Яны перагарадзілі маніфэстантам шлях, а калі тыя паспрабавалі прабіцца праз кардон, ужылі супраць іх сьлезацечны газ, паведамляе Euronews.

У пятніцу дэманстранты паспрабавалі прабіцца да каралеўскага палацу. Акцыі пратэсту ў невялікай астраўной дзяржаве Бахрэйн працягваюцца зь мінулага месяца. Іх удзельнікі, галоўным чынам, мусульмане-шыіты, якія складаюць бальшыню насельніцтва краіны, дамагаюцца пашырэньня сваіх правоў і абмежаваньня ўлады суніцкай каралеўскай дынастыі.

Пратэстоўцы таксама патрабуюць сацыяльных рэформаў.
XS
SM
MD
LG