Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Землятрус у Японіі


Землятрус магнітудай 8,8 адбыўся сёньня на паўночна-усходнім узьбярэжжы Японіі. Раней магнітуду ацэньвалі у 7,9, аднак пазьней геалягічная служба ЗША удакладніла дадзеныя.

Паведамляецца аб шматлікіх параненых, у краіне спынены чыгуначны рух. Гараць дамы ў перадмесьце Токіё. Чакаецца цунамі вышынёй да 10 мэтраў.

Прадстаўнік японскага ўраду Юкіё Эдана паведаміў, што для дапамогі выратвальнікам у рэгіён, пацярпелы ад землятрусу, накіраваныя войскі.
XS
SM
MD
LG