Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША паспрабуюць памірыць Расею з Малдовай


Віцэ-прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн прыбывае сёньня ў Кішынэў для перамоваў зь кіраўніцтвам Малдовы.

Гэтаму візыту Байдэна папярэднічалі яго сустрэчы ў Маскве з прэм'ер-міністрам Расеі Ўладзімерам Пуціным і прэзыдэнтам Дзьмітрыем Мядзьведзевым.

Белы дом заявіў, што Байдэн будзе імкнуцца паскорыць працэсы для ўрэгуляваньня канфлікту вакол Прыднястроўя – малдаўскай сэпаратысцкай правінцыі, дзе месьцяцца каля 1 000 расейскіх салдатаў.

Малдова і Грузія пагражаюць заблякаваць далучэньне Масквы да Сусьветнай гандлёвай арганізацыі з-за тэрытарыяльных спрэчак з Расеяй.
XS
SM
MD
LG