Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АБСЭ скрытыкавала Азэрбайджан


Дуня Міятавіч
Дуня Міятавіч
Арганізацыя бясьпекі і супрацоўніцтва ў Эўропе скрытыкавала ўлады Азэрбайджану за невыкананьне рашэньня Эўрапейскага суду ў правох чалавека. Гаворка вядзецца пра справу апазыцыйнага азэрбайджанскага журналіста Эйнулы Фатулаева, які адбывае пакараньне паводле абвінавачаньня ў захоўваньні наркотыкаў. У красавіку сёлета суд у Страсбуры пастанавіў, што Фатулаеў павінен быць вызвалены з турмы, аднак, журналіст, як і раней, знаходзіцца ў зьняволеньні.

Прадстаўніца АБСЭ ў пытаньнях свабоды прэсы Дуня Міятавіч падкрэсьліла, што ўлады Азэрбайджану працягваюць сыстэматычна парушаць правы Фатулаева.
XS
SM
MD
LG