На поўначы Лібіі працягваюцца жорсткія баі паміж войскамі Муамара Кадафі і антыўрадавымі сіламі.
Вайскоўцы, якія змагаюцца за Кадафі, падыйшлі да ваколіцаў гораду Рас-Лануф. З гораду эз-Завія, які таксама абкружаны праўрадавымі войскамі, прыходзяць супярэчлівыя паведамленьні аб перасоўваньні войскаў Кадафі і паўстанцаў.
Міністры абароны і замежных спраў краін Эўразьвязу і НАТО сёньня праводзяць у Брусэлі нараду аб сытуацыі ў Лібіі.
Сярод заходніх краін няма згоды ў пытаньні стварэньня над Лібіяй зонай, вольнай ад палётаў. Увядзеньня рэжыму беспалётнай зоны над Лібіяй дамагаюцца паўстанцы, каб спыніць паветраныя абстрэлы гарадоў авіяцыяй Кадафі.
Урад Кадафі спрабуе кантактаваць з эўрапейскімі краінамі. У Афінах сёньня пройдуць перамовы лібійскага ўрадавага пасланьніка з намесьнікам міністра замежных спраў Грэцыі.