Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 8 сакавіка


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

НАДВОР’Е:


Хмарна, часам сонейка, тэмпэратура каля нуля.

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


Менск, клюб “Рэактар” , гурт "Без билета" дае канцэрт "Вясна Party".

Менск, ДК МАЗ, Зьміцер Вайцюшкевіч і WZ-orkestra, канцэрт “ Толькі табе адной”.

Менск, клюб Coyote, канцэрт гурту Rouble Zone.

ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:


Брусэль, Пачатак перамоваў паміж ЭЗ, Сэрбіяй і Косавым.

Прага, Візыт прэзыдэнта Харватыі Іва Ясіпавіча.

Масква, Візыт віцэ-прэзыдэнта ЗША Джо Байдэна ў Расею.

Вашынгтон, Дзяржсакратар Гілары Клінтан уручыць прэміі “За мужнасьць” дзесяці жанчынам з розных краін, беларусцы Насьце Палажанцы – завочна.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


1910: Рашэньнем Сацыялістычнага Інтэрнацыяналу ў Капэнгагене дзень 8 сакавіка абвешчаны Міжнародным Жаночым Днём.

1911: Першае сьвяткаваньне Міжнароднага жаночага дня.

1940: У Індыі пад кіраўніцтвам Махатмы Гандзі пачалася кампанія грамадзянскага непадпарадкаваньня.

1944: У СССР пачатак масавай дэпартацыі балкарцаў.

1950: СССР абвясьціў, што мае атамную бомбу.

1965: У Паўднёвым Віетнаме высаджваюцца першыя наземныя войскі ЗША.

Нарадзіліся:

1892: Аляксандр Чарвякоў, дзяржаўны дзеяч БССР, партыйны дзеяч РКП(б) і КП(б)Б (расстраляны ў 1937).

1914: Якаў Зельдовіч, савецкі фізык, адзін з “бацькоў” савецкіх атамнай і вадароднай бомбаў.

1931: Сямён Падокшын, беларускі філёзаф і гісторык-мэдыявіст, дасьледчык культуры Адраджэньня і Рэфармацыі.

1954: Андрэй Саньнікаў, палітык, грамадзкі дзеяч, кандыдат у прэзыдэнты Беларусі на выбарах 2010 году.

1962: Славамір Адамовіч, беларускі паэт, грамадзкі дзеяч.

Памерлі:

1844: Жан Батыст Жуль Бэрнадот, францускі маршал, які стаў каралём Швэцыі і Нарвэгіі пад імем Карл XIV Юхан (нар. 26.1.1763).

1869: Гектар Бэрліёз, францускі кампазытар (нар. 11.12.1803).

1917: Фердынанд Цэпэлін, нямецкі авіяканструктар.

1923: Ян Дыдэрык Ван-дэр-Ваальс, галяндзкі фізык, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па фізыцы (нар. 23.11.1837).

1928: Пятро Крачэўскі, беларускі палітычны дзеяч, прэзыдэнт БНР (1923–1928), гісторык і драматург (нар. 7.8.1879).

1941: Шэрвуд Андэрсан, амэрыканскі пісьменьнік.

2004: Міхась Наўмовіч, дзеяч беларускай эміграцыі, старшыня Беларускага Згуртаваньня ў Францыі «Хаўрус» і сябра рады БНР.

2005: Аслан Масхадаў, прэзыдэнт Чачэнскай рэспублікі Ічкерыя, забіты.

ЁСЬЦЬ НАГОДА:


Міжнародны жаночы дзень

МІНУС 365:


Якая Боская задума пра жанчыну?

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


Жанчына – першая чалавечая істота, якая патрапіла ў нявольніцтва. Жанчына стала нявольніцай яшчэ тады, калі нявольнікаў яшчэ не існавала.

Аўгуст Бебель
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG