У Кот-д'Івуары больш за 200 тысяч чалавек зьбеглі з раёну баявых дзеяньняў у прымесьцях Абіджану, паведамляе ААН.
Цяжкія вулічныя баі ў раёне Абабо між прыхільнікамі і апанэнтамі дзейнага прэзыдэнта Кот-д'Івуару Лярана Гбагбо прывялі толькі за апошнія суткі да гібелі 26 чалавек.
Тры месяцы таму ў краіне праводзіліся прэзыдэнцкія выбары. Нацыянальная выбарчая камісія і міжнародная супольнасьць прызналі пераможцам лідэра апазыцыі Алясана Ўатара. Гбагбо, аднак, сьцьвярджае, што апазыцыя сфальшавала вынікі галасаваньня на падкантрольных ёй тэрыторыях і адмаўляецца пакінуць пасаду.