Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ААН расьсьледуе пастаўкі зброі зь Беларусі ў Кот-д'Івуар


Ларан Гбагбо
Ларан Гбагбо

ААН працягвае працаваць з інфармацыяй аб тым, што лідэр Кот-д'Івуару Ларан Гбагбо, які імкнецца сілай захаваць сваю пасаду насуперак вынікам выбараў, атрымаў тры баявыя гэлікоптэры зь Беларусі ў парушэньне міжнароднага эмбарга.

Пра гэта сёньня пішуць вядучыя заходнія выданьні.

У панядзелак была распаўсюджаная заява генэральнага сакратара ААН Пан Гі Муна адносна забароненых ААН паставак баявой тэхнікі ў Кот-д'Івуар з боку Менску.

Паведамляецца, што гэтая тэхніка была накіраваная вайсковым сілам, якія падтрымліваюць не прызнанага міжнароднай супольнасьцю Ларана Гбагбо: тры баявыя гэлікоптэры ўжо прыбылі ў аэрапорт Ямусукра, і яшчэ тры павінны прыбыць пазьней.

Беларускія ўлады катэгарычна адхіляюць абвінавачаньні. Прадстаўнік місіі РБ у ААН сказаў Радыё Свабода, што паведамленьні аб пастаўках зброі у Кот-д'Івуар “папросту няпраўда”.

Пасьля заявы беларускіх уладаў экспэртная камісія па наглядзе за выкананьнем рэжыму эмбарга “спрабуе адсочваць актыўнасьць ў аэрапорце Ямусукра”, піша сёньня “The Financial Times”.

Прадстаўнік прэсавай службы офісу генэральнага сакратара ААН Марцін Нэсіркі прызнаў, што супрацоўнікі ААН у Кот-д'Івуары яшчэ не пацьвердзілі гэтую інфармацыю.

“Для таго, каб місія ААН магла выканаць гэтую працу, неабходна мець свабоду руху, магчымасьць маніторынгу і выкананьне ўмоваў эмбарга. У гэтым прычына таго, што дакладнае пацьверджаньне атрыманых паведамленьняў сутыкнулася з цяжкасьцямі”, -- сказаў Нэсіркі.

Рада бясьпекі ААН адклала паседжаньне па гэтым пытаньні, пакуль не будзе дадатковай інфармацыі.

“Беларусь валодае вялізарным вайскова-прамысловым комплексам, які быў ключавым элемэнтам савецкай вытворчасьці зброі. Пасьля распаду СССР Беларусь, паводле існуючай інфармацыі, выкарыстоўвалася ў якасьці канала экспарту расейскага ўзбраеньня”, -- адзначае Гарві Морыс у артыкуле ў “The Financial Times”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG