Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Аўганістане расьсьледуюць выпадак гібелі дзяцей


На паўночным усходзе Аўганістану ў правінцыі Кунар ідзе расьсьледаваньне гібелі некалькіх дзяцей ва ўзросьце ад 7 да 9 гадоў. Паводле мясцовых чыноўнікаў, адказнасьць за сьмерць дзяцей нясуць сілы кааліцыі, якія памылкова адкрылі па іх агонь падчас апэрацыі супраць ваеўнікоў. Камандаваньне НАТО заявіла, што расьсьледуе здарэньне.

Тым часам у аўганскай правінцыі Лагар на поўдні ад Кабулу загінулі 4 вайскоўцы ўрадавых сіл і перакладчык. Іх аўтамабіль падарваўся на міне падчас патруляваньня, паведаміў прадстаўнік мясцовых уладаў.
XS
SM
MD
LG