Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аршанская суполка «Моладзі БНФ» супраць дэпрэсіі і авітамінозу


Моладзевыя актывісты абвясьцілі агульнабеларускі фотаконкурс пад назвай «Тое, што робіць нас лепш». У звароце да ўдзельнікаў так і напісана: «У сувязі зь зімовымі дэпрэсіямі і вясновым авітамінозам, а таксама ўлічваючы неабходнасьць усеагульнага падвышэньня настрою ў жыхароў Рэспублікі Беларусь, абвешчаны конкурс на найлепшы пазытыўны фотаздымак».

Паводле аршанскага актывіста Ігара Казьмерчака, перавага будзе аддадзена фотаздымкам, якія сапраўды могуць падвысіць настрой, у тым ліку гумарыстычным фотаздымкам:

«Пасьля апошніх палітычных падзеяў у грамадзтве назіраецца істотны спад настрою. Гэта зразумела, гэта натуральна. Але дужа шкодна знаходзіцца ў роспачы такі працяглы час, да таго ж канструктыўныя думкі пра будучыню лягчэй нараджаюцца ў аптымістычным стане душы. Гэтаму душэўнаму стану і спрабуюць паспрыяць арганізатары фотаконкурсу».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG