Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Казахстан: зарэгістравалі яшчэ двух кандыдатаў


У Казахстане Цэнтравыбаркам зарэгістраваў яшчэ двух кандыдатаў на пасаду прэзыдэнта краіны – лідэра Партыі патрыётаў Гані Касымава і кіраўніка экалягічнага зьвязу "Табігат" Мэлса Еляўсізава. Раней былі зарэгістраваныя дзейны прэзыдэнт Нурсултан Назарбаеў і сакратар ЦК Камуністычнай народнай партыі Жамбыл Ахметбекаў.

Рэгістрацыя кандыдатаў завершыцца 2 сакавіка. Пазачарговыя прэзыдэнцкія выбары ў Казахстане прызначаныя на 3 красавіка.
XS
SM
MD
LG