Былы прэзыдэнт ЗША Джордж Буш-малодшы адмяніў плянаванае раней наведваньне бізнэс-канфэрэнцыі ў Дэнверы -- сталіцы штату Каларада – пасьля таго, як даведаўся пра запрашэньне на тое ж мерапрыемства заснавальніка скандальна вядомага інтэрнэт-рэсурсу WikiLeaks Джуліяна Асанжа. У той жа час адвакат Асанжа паведаміў, што ягоны падабаронны ня будзе ўдзельнічаць у канфэрэнцыі ў Дэнверы. Асанж знаходзіцца ў Лёндане ў чаканьні магчымай экстрадыцыі ў Швэцыю, дзе яго абвінавачваюць у сэксуальным злачынстве.
Сайт WikiLeaks набыў скандальную вядомасьць, калі выклаў у адкрыты доступ сотні тысяч канфідэнцыйных дакумэнтаў амэрыканскіх уладаў.