Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грузія: Дзень савецкай акупацыі


Грузія сёньня першы раз адзначае Дзень савецкай акупацыі, прысьвечаны ўварваньню на яе тэрыторыю ў 1921 годзе Чырвонай Арміі. 90 гадоў таму савецкае войска захапіла Тбілісі і ўсталявала там камуністычны рэжым, які існаваў да вяртаньня незалежнасьці краіны ў 1991 годзе.

Сярод мерапрыемстваў, якія ладзяцца ў Грузіі з гэтай нагоды, -- конкурс у школах на лепшае сачыненьне пра падабенства савецкай інтэрвэнцыі ў 1921 годзе з кароткай вайной паміж Расеяй і Грузіяй у 2008 годзе, калі расейскія войскі ўварваліся ў краіну, каб адбіць спробу Тбілісі аднавіць кантроль над сэпаратысцкай Паўднёвай Асэтыяй.
XS
SM
MD
LG