Колькасьць ахвяраў землятрусу ў новазэляндскім горадзе Крайстчэрч павялічылася да 113.
Больш як 200 чалавек лічацца зьніклымі без зьвестак. Пра гэта паведаміў у пятніцу прадстаўнік паліцыі Дэйв Кліф.
Па словах кіраўніка пашуковай каманды Джыма Сьцюарта Блэка, надзеі знайсьці пад разбуранымі будынкамі жывых людзей ужо практычна няма. Апошні жывы чалавек выратаваны з-пад завалаў у сераду ўдзень.
Землятрус магнітудай у 6,3 балаў быў у другім па велічыні горадзе Новай Зэляндыі Крайстчэрч у аўторак.